Мар’яна Адольская

Мар’яна Адольская
Дата нараджэння 1767
Месца нараджэння Паставы
Тэатр Тэатр Антонія Тызенгаўза

Мар’яна Адо́льская (Адамовіч) (1767 ?, г. Паставы — ?) — танцоўшчыца.

Біяграфія

Да 1785 года прыгонная падскарбія надворнага літоўскага Антоні Тызенгаўза.

Вучылася ў яго балетных школах у Гродне (магчыма, у Г. Петынеці) і Паставах (у Ле Ду).

У верасні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Петынеці на сцэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне (у праграмцы значылася як М. Адамовіч).

У 1783 годзе была сярод выканаўцаў балета «Шлюб самнiтаў».

Пасля смерці магната перададзена паводле яго завяшчання каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ў 1785 годзе ўвайшла як другая салістка ў склад трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці».

У 1789 годзе пакінула сцэну.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya