Мар’яна Домашкайц
![]() Мар’яна Домашкайц (н.-луж.: Marjana Domaškojc, 28 лютага 1872, вёска Цазаў, Ніжняя Лужыца, Германія — 11 жніўня 1948, Голкайцэ, ГДР) — сербалужыцкая пісьменніца і паэт. Пісала на ніжнялужыцкай мове. БіяграфіяНарадзілася 28 лютага 1872 года ў сялянскай сям'і ў сербалужыцкай вёсцы Цазаў (сёння ўваходзіць у склад Голкайцэ). З 1886 па 1931 год працавала на тэкстыльнай фабрыцы ў Котбусе. У гэты час яна апісвала свае ўражанні, якія тычыліся яе працы і нямецка-сербалужыцкіх адносін. У 1925 годзе пазнаёмілася з Мінай Віткайц, якая натхніла яе займацца літаратурнай дзейнасцю. З гэтага ж года пачала публікаваць свае вершы ў газеце «Nowy Casnik» і часопісе «Časopis Maćicy Serbskeje». У 1929 годзе апублікавала сацыяльную драму «Z chudych žywjenja» у літаратурным часопісе «Łužyca», дзе яна апісала цяжкія ўмовы жыцця лужычанаў. Была актыўным членам культурна-асветніцкага таварыства «Маціца сербская». Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia