Мар’яна Малінская
Мар’яна (таксама Марыя) Малі́нская (відаць, таксама Малевіч) (1767? — ?) — танцоўшчыца. БіяграфіяРодам з Палесся. Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У верасні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Балет Вясковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра. У 1785—1794 гадах у складзе балетнай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскіх сцэнах і ў Нацыянальным тэатры. Была першай танцоўшчыцай, карысталася поспехам у публікі. Выконвала партыі Сіліі («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Эляны («Шлюб самнiтаў»), выступала таксама ў балетах «Гілас і Сільвія», «Кора і Алонза, або Дзяўчаты Сонца», «Мірза і Ліндор», «Лукас і Калінета». У 1795—1797 гадах салістка нямецкага тэатра ў Львове. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia