Мар’я Кубашэц
Мар’я Кубашэц (в.-лужын. Marja Kubašec, 7 сакавіка 1890, вёска Хасаў каля Будзішына, Саксонія, Германія — 13 красавіка 1976, Будзішын, ГДР) — дзіцячая лужыцкая пісьменніца, перакладчыца і педагог. Пісала на верхнялужыцкай мове. БіяграфіяНарадзілася 7 сакавіка 1890 года ў лужыцкай вёсцы Хасаў у ваколіцах Будзішына. З 1902 г. па 1909 год вучылася ў педагагічным ліцэі ў Эрфурце. З 1909 па 1911 год працавала настаўніцай у Дуйсберге, з 1911 па 1925 год — настаўніцай у Кроствіцы. У 1911 годзе ўступіла ў культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». З 1920 па 1922 год была рэдактарам студэнцкай газеты «Serbski Student» і з 1920 г. па 1923 год была рэдактарам дзіцячага часопіса «Raj». У 1923 годзе выдала ў Будзішыне сваё першае сачыненне навэлу «Wusadny». Падчас працы ў Кроствіцы напісала дзіцячыя аповесці «Palčiki w krawcowni», «Palčik w kowarni», «Jank a Hanka», якія выдаў у 1932 годзе асобнай кнігай пад назвай «Tři hodowne hry za dźěći». З 1925 па 1938 год была настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Польчніцы і з 1946 па 1952 год — настаўніцай у Радзіборы і Будзішыне. З 1952 па 1956 год працавала навуковым супрацоўнікам на Сербскіх педагагічных курсах у Будзішыне. Памерла 13 красавіка 1976 года ў Будзішыне. Сачыненні
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia