Масарыкаў універсітэт
Масарыкаў універсітэт (чэшск.: Masarykova univerzita) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно. ХарактарыстыкаЁн быў заснаваны ў 1919 годзе і быў другім універсітэтам Чэхаславакіі па колькасці студэнтаў. Названы ў гонар Томаша Масарыка — навукоўца і першага прэзідэнта Чэхаславакіі. У 1960—1990 гадах установа называлася Універсітэтам Яна Евангеліста Пуркіне ў Брно. Сёння гэта другі па велічыні ўніверсітэт Чэхіі. Ён мае дзесяць факультэтаў і кіруе, сярод іншага, музеем Мендэля, універсітэцкім кінатэатрам Скала, універсітэцкім цэнтрам у Тэльчы і палярнай станцыяй у Антарктыдзе. Універсітэт ужо даўно ўваходзіць у лік найлепшых універсітэтаў свету па розных версіях. З 2015 года ўніверсітэт ўзяў на сябе абавязацельства ўдзельнічаць у распрацоўцы інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя на чэшскай мове. Факультэты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia