Маскоўскі тралейбус

Маскоўскі тралейбус

Маскоўскі тралейбус — былая тралейбусная сетка Масквы. Да 2015 года найбуйнейшая тралейбусная сетка ў свеце па працягласці ліній. Закрыта ў 2020 годзе.

Станам на 2023 год, захаваўся адзіны турыстычны маршрут, даўжыня ліній — каля 3,6 км.

Адкрыта 15 лістапада 1933 года і станам на 2020 год была шостай сярод самых старых з дзейных сетак свету. Працягласць адзіночнага кантактнага провада — каля 1300 км, даўжыня ліній — больш за 600 км, 9 паркаў, амаль 1900 пасажырскіх тралейбусаў (у тым ліку больш за 750 з нізкім узроўнем падлогі і 134 сучлененыя), тралейбусна-рамонтны завод. Эксплуатаваўся арганізацыяй «ГУП Масгартранс». Кошт адной паездкі складаў 55 рублёў (па карце Тройка — 38 рублёў, пры куплі ў вадзіцеля білета на 4 паездкі — 100 рублёў, на 40 паездак — 700 рублёў). Уваход у тралейбус ажыццяўляўся праз пярэднія дзверы, а выхад праз астатнія.

Сетка закрыта ў лістападзе 2020 года. Паводле мэрыі Масквы, як састарэлы від транспарту. Замест тралейбуса па былых маршрутах ходзяць электробусы і аўтобусы.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya