Мастацкі стыльМастацкі стыль — адзін з асноўных функцыянальных стыляў мовы, што ўтвараецца сістэмай моўных сродкаў мастацкай літаратуры ў яе галоўных родах — эпасе, лірыцы, драме. ФункцыіАсноўныя функцыі:
АпісаннеУ мастацім стылі назіраецца глыбокае ўзаемадзеянне ўсіх стылістычных рэсурсаў, дапускаецца ўключэнне элементаў і фрагментаў іншых функцыянальных стыляў. Для мастацкага стылю характэрны метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, экспрэсіўнасць, узнёсласць. У ім часта ўжываюцца розныя вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты, параўнанні, увасабленні, гіпербалы, літоты, перыфразы) і стылістычныя фігуры (анафара, эпіфара, антытэза, інверсія і інш.), якія дапамагаюць стварыць яркія мастацкія вобразы, даваць больш дэталёвае апісанне з’яў і фактаў рэчаіснасці, моўную характарыстыку персанажаў. У мастацкім стылі выкарыстоўваюцца не толькі літаратурныя, але і пазалітаратурныя моўныя сродкі (прастамоўная лексіка, жаргон, дыялектызмы і інш.), якія ўжываюцца не ў іх першаснай функцыі, а ў эстэтычнай. Кожны моўны сродак у мастацкім творы матываваны змястоўна і стылістычна. РазнавіднасціРазнавіднасці мастацкага стылю:
Вылучаюць індывідуальныя стылі асобных пісьменнікаў, мова якіх характарызуецца асаблівасцямі экспрэсіўнага адбору слоў, фразеалогіі, сінтаксічных канструкцый і марфалагічных рысаў і з’яўляецца прыватным праяўленнем агульных заканамернасцей. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia