Масіма Луонга
Масіма Луонга (англ.: Massimo Luongo; нар. 25 верасня 1992, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Іпсвіч Таўн». Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі (2014—2019). Клубная кар’ераНарадзіўся ў Сіднеі. У футбол пачаў гуляць у прыватнай каталічнай школе. У 2011 годзе падпісаў дагавор з англійскім клубам «Тотэнхэм Хотспур», дзе выступаў за акадэмію клубу. З 2012 па 2013 гады знаходзіўся ў арэндах у клубах «Іпсвіч Таўн», а потым «Суіндан Таўн». Апошні з клубаў выкупіў правы на іграка 31 жніўня 2013 года. Клуб заплаціў кампенсацыю «Тотэнхэму» ў памеры 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў. 28 мая 2015 года Луонга разам з аднаклубнікам Бенам Глэдвінам перайшоў у «Куінз Парк Рэйнджэрс». Абодва іграка падпісалі трохгадовыя кантракты. У жніўні 2019 года стаў іграком «Шэфілд Уэнсдэй». Застаўся ў камандзе пасля таго, як у 2021 годзе ён выбыў у Лігу 1, аднак па заканчэнні сезона 2021/22 пакінуў клуб. У верасні 2022 года далучыўся да «Мідлсбра», а ў студзені 2023 года перабраўся ў «Іпсвіч Таўн». Міжнародная кар’ераПраз сваё паходжанне Масіма мог выступаць за зборныя Італіі, праз бацьку, і Інданезіі, праз маці. У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Аўстраліі, а ў сакавіку 2014 года дэбютаваў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся для аўстралійцаў паражэннем з лікам 3:4. ДасягненніАўстралія:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia