Матроскі мост
Матроскі мост — мост у Маскве праз раку Яўзу. Пабудаваны ў 1956 годзу па праекце інжынера Б.Г. Навумава і архітэктара Г. Г. Шахавай на месцы моста 1910 года пабудовы. Мост злучае вуліцу Страмынка з Праабражэнскай вуліцай. Пад мостам праходзяць:
Паходжанне назвыНазву мост атрымаў ад Матроскай слабады, якая знаходзілася побач у пятроўскія часы. ГісторыяПершы драўляны мост быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1793 годзе на сродкі маскоўскага купца Мазаева. У 1910 годзе гэты мост быў заменены аднапралётным каменным, які меў даўжыню 12 метраў. Сучасны мост — трохпралётны, мае даўжыню з падыходамі 206 метраў, шырыню 34 метры. Сярэдні пралёт ідзе над рэчышчам ракі, два крайнія — праезды па набярэжных і ходнікі. Пралётныя пабудовы — жалезабетонныя, бэлькавыя. Канструкцыя неразразная. Цікавы фактПа плане абваднення Масквы (у складзе Генплана 1935 года) на месцы цяперашняга Матроскага моста планавалася збудаванне гідравузла са шлюзам на Яўзе. Суседнія масты праз Яўзу
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia