Матэматычны маятнікМатэматы́чны ма́ятнік — ідэалізаваная вагальная сістэма (асцылятар), якая ўяўляе сабой матэрыяльны пункт, які падвешаны на бязважкай нерасцяжной ніці (або стрыжні) і вагаецца ў вертыкальнай плоскасці пад дзеяннем сілы цяжару. У рэальных умовах мадэллю матэматычнага маятніка добра апісваюцца малыя ваганні масіўнага (напрыклад, металічнага) шарыка, падвешанага на нітцы, даўжыня якой значна перавышае яго памеры. Ваганні матэматычнага маятніка![]() Разглядаючы ваганні матэматычнага маятніка, адхіленне маятніка ад становішча раўнавагі будзем характарызаваць вуглом θ, які ўтварае нітка з вертыкаллю. Пасля адхілення маятніка на яго дзейнічаюць дзве сілы: накіраваная вертыкальна ўніз сіла цяжару mg і накіраваная ўздоўж ніткі сіла пругкасці. Пад дзеяннем гэтых сіл цела рухаецца па дузе акружнасці да ўстойлівага становішча раўнавагі. Пры гарманічных (малых) ваганнях перыяд Т матэматычнага маятніка не залежыць[1] ад амплітуды ваганняў: дзе L — даўжыня матэматычнага маятніка, g — паскарэнне свабоднага падзення. Выкарыстоўваецца ў прыладах для вызначэння паскарэння свабоднага падзення, ваганняў зямной кары і ў іншых гравіметрычных вымярэннях. Ураўненне ваганняўВаганні матэматычнага маятніка апісваюцца звычайным дыферэнцыяльным ураўненнем віду дзе ― дадатная пастаянная, якая вызначаецца выключна параметрамі маятніка. Невядомая функцыя ― гэта вугал адхілення маятніка ў момант ад ніжняга становішча раўнавагі, выражаны ў радыянах; дзе ― даўжыня падвеса, ― паскарэнне свабоднага падзення. Ураўненне малых ваганняў маятніка каля ніжняга становішча раўнавагі (т. зв. гарманічнае ўраўненне) мае выгляд: Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia