Маха ВачыралангкорнМаха Вачыралангкорн (тайск.: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3]), ён жа Рама X — кароль Тайланда з дынастыі Чакры. БіяграфіяНарадзіўся 28 ліпеня 1952 года. Адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта. Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым быў адпраўлены на навучанне ў Вялікабрытанію і Аўстралію. У 1976 годзе скончыў каралеўскі ваенны каледж у Канберы (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю ваеннага лётчыка. Служыў афіцэрам штаба ў Кіраўніцтве ваеннай разведкі, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёна, потым палка асабістай гвардыі караля. У 1970-х гадах у складзе лётнага палка ваяваў на поўначы Тайланда супраць камуністычных паўстанцаў і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях супраць в’етнамскіх партызан ля межаў Камбоджы. З’яўляецца кваліфікаваным ваенным лётчыкам і пілотам верталёта. Быў прызначаны спадкаемцам стальца 28 снежня 1972 года. Кароль ТайландаПасля смерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 года наследны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэнні яго каралём, каб захаваць жалобу. Прэм Цінсуланон быў рэгентам Тайланда[4] да 29 лістапада, калі Маха Вачыралангкорн быў абвешчаны каралём. Каранаваны, як кароль Рама X, 4 мая 2019 года[5]. Ён стаў першым з 1935 года каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідол (гады праўлення: 1935—1946) — у Германіі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia