Мацвей Ігнацій Кулігоўскі

Мацвей Ігнацій Кулігоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння XVII стагоддзе
Дата смерці не раней за 1699
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў польская

Мацвей Ігнацій Кулігоўскі (польск.: Mateusz Ignacy Kuligowski; ? — пасля 1699) — дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік.

Плябан бярозаўскі з 1675 года і воўпенскі ў 1688—1699 гадах, дэкан ваўкавыскі з 1688 года, архідыякан бакавенскі і протанатарыус апостальскі з 1694 года. Магчыма, выкладаў вольныя навукі і філасофію.

Творчасць

Выдаў вершаваную кнігу «Гук доблеснага Марса ў агульнай хацінскай экспедыцыі і атрыманай у 1673 годзе над туркамі перамогі» («Dźwiek Marsa walecznego w walnej ekspedycji chocimskiej i otrzymanego w roku 1673 nad Turkami zwycięstwa», Вільня, 1674), зборнік гербавых вершаў, аповесцей, анекдотаў «Смешны Дэмакрыт, альбо Смех хрысціянскага Дэмакрыта з гэтага света» («Demokryt śmieszny, albo Śmiech Demokryta chrześciańskiego z tego świata», Вільня, 1699). Пераклаў з лацінскай мовы і забяспечыў уласнымі дадаткамі кнігу «Індыйскі каралевіч у польскі строй прыбраны, альбо Гісторыя пра святога Іасафата, індыйскага каралевіча, і пра святога Варлаама, пустэльніка скіта Сенаар» («Królewic indyjski w polski strój przybrany, albo Historia o świętym Jozafacie królewicu indyjskim i o świętym Barlaamie pustelniku pustyniej Senaar nazwanej», Кракаў, 1688; адзін з варыянтаў «Гісторыі пра Варлаама і Іасафата»). Пераклаў кнігу П. Бесэ «Плач хрысціянскага Геракліта альбо пакутуючага грэшніка» (Варшава, 1694).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya