Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет (Басценавічы)
Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет — абраз першай паловы XVII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтМаці Божая адлюстравана ў чырвоным мафорыі з буйным раслінным пазалочаным арнаментам на блакітнай падкладцы, зеленавата-блакітным хітоне з вохрыстым арнаментам на гарлавіне, з дзіцем на левай руцэ ў белым хітоне, падпяразаным чырвоным поясам, і ў вохрыстым гімаціі. У левай руцэ яно трымае чырвоную кветку. Маці Божая ў гэтай рэдакцыі намалявана як царыца неба і зямлі, з каронай на галаве. Дзіця таксама з каронай. Фон з пазалочаным раслінным аграфленым арнаментам. Палі блакітныя. Валікі, «Камяні». ПаходжаннеАбраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ва Успенскай царкве с. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні В. В. Філатавым , М. А. Баранавым , І. П. Горыным у 1954—1956 гадах (Масква)[2]. Выстаўкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia