Машачка (раман)
«Машачка» (руск.: «Машенька») — першы раман Уладзіміра Уладзіміравіча Набокава, напісаны ў берлінскі перыяд у 1926 годзе на рускай мове[1]. Кніга экспануе тэмы, у большай ступені развітыя ў «Дары» (рус. «Дар»): рускае эмігранцкае асяроддзе ў Берліне. СюжэтГалоўны герой Ганін жыве ў рускім пансіёне ў Берліне. Адзін з суседзяў, Алфёраў, увесь час гаворыць аб прыездзе сваёй жонкі Машачкі з Савецкай Расіі ў канцы тыдня. Па фатаграфіі Ганін пазнае сваё ранейшае каханне і вырашае выкрасці яе з вакзала. Увесь тыдзень Ганін жыве ўспамінамі. Напярэдадні прыезду Машачкі ў Берлін Ганін падпойвае Алфёрава і няправільна ставіць яму будзільнік. У апошні момант, аднак, Ганін вырашае, што мінулы вобраз не вернеш і едзе на іншы вакзал, назаўсёды пакідае Берлін. Сама Машачка з’яўляецца толькі ва ўспамінах Ганіна. Машачка і яе муж фігуруюць пазней у рамане Набокава «Абарона Лужына» (рус. «Защита Лужина») (глава 13). Экранізацыі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia