Маўрыцый Прозар
Маўрыцый Прозар (15 верасня 1801, Рамні — 1886) — польскі і літоўскі ваенны дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў. БіяграфіяБыў сынам Ігнацыя Каятана і Анэлі з Аскеркаў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У сакавіку 1831 г. узначаліў паўстанне ў Ковенскім павеце. На чале свайго атрада вёў шмат сутыкненняў з расійскімі войскамі (у тым ліку паспяхова абараняўся ў Кейданах). У ліпені ён далучыўся да 13-га ўланскага палка корпуса генерала Генрыка Дэмбіньскага і разам з ім адступіў у Польшчу. Ад паўстанцкага сейма атрымаў грамату аб заслугах перад бацькаўшчынай. 31 жніўня 1831 года атрымаў залаты крыж ордэна Virtuti Militari. У 1832 г. прыехаў у Францыю. Быў перакананым прыхільнікам князя Адама Ежы Чартарыйскага. Стаў членам Трэцямайскага манархічнага таварыства. Апублікаваў дзённік паўстання ў Ковенскім павеце. Быў жанаты з Ганнай, народжанай Хлапіцкіх, ад якой меў трох сыноў: Эдварда, Маўрыцыя і Люцыяна. Літаратура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia