Медаль «За вызваленне Пальміры»
Медаль «За вызваленне Пальміры» (руск.: Медаль «За освобождение Пальмиры») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана загадам міністра абароны ад 14 мая 2016 года № 273 у сувязі з вызваленнем сірыйскага горада Пальміры[1]. Палажэнне аб медаліМедалём узнагароджваюцца[2]:
Сама медаль (стужка медаля) носіцца на левым баку грудзей. Апісанне медаляМедаль зроблены з металу залацістага колеру, мае форму кола дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў. На адным баку медаля: рэльефная аднакаляровыя выява ўзыходзячага сонца, абрамленага рэльефнымі надпісамі: зверху па коле — «ЗА ОСВОБОЖДЕНИЕ» (бел.: ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ), знізу — «ПАЛЬМИРЫ» (бел.: ПАЛЬМІРЫ). У ніжняй частцы медаля малюнак аліўкавых галін, перавязаных стужкай. На адваротным баку медаля: у цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі; у правай лапе птушкі — меч, у левай — дубовы вянок, на грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт, у полі шчыта — вершнік, які б’е дзідай дракона), па крузе — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (бел.: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ), у ніжняй частцы — «РОСИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» (бел.: РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ). Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей — жоўтая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая справа чырвонай паласой шырынёй 2 мм. СемантыкаЭлементы медаля сімвалізуюць:
Вядомыя ўзнагароджаныяМедаль «За вызваленне Пальміры» ўдастоены: За канцэрт, які адбыўся ў вызваленай сірыйскай Пальміры 5 мая 2016 года:
Узнагароджаныя другім варыянтам медаля «За вызваленне Пальміры»:
За мужнасць, праяўленую пры вызваленні Пальміры, медалямі ўзнагароджаны шэраг вайскоўцаў брыгады спецаперацый «Тыгр»:
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia