Межава (археалагічны помнік)Межава — археалагічны помнік каля вёскі Межава Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае пяць гарадзішчаў і курганны могільнік. ГарадзішчыГарадзішча-1Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Межава. Складаецца з 2 пляцовак. Меншая памерам 70х60 м, вышынёй 30 м. З захаду прымыкае большая пляцоўка, памерам 180х120 м. З заходняга боку вялікай пляцоўкі ёсць вал вышынёй 6 м, даўжынёй 100 м, шырынёй 20 м і роў глыбінёй 2 м. У 1978 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,6-1 м. На большай пляцоўцы знойдзены ляпны посуд VI—IX стст. і ганчарная кераміка X—XIV стст. Гарадзішча належала полацкім крывічам. У X—XIII стст. на гэтым месцы размяшчаўся буйны населены пункт Полацкага княства. Датуецца VI—XIV стст. Гарадзішча-2Знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад в. Межава. Знаходзіцца каля былой в. Бярозаўка. Вышыня пагорка 9 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 35 м. Абкружана валам вышынёй да 1,5 м і ровам глыбінёй да 1,5 м. Уваход на гарадзішча з поўдня. Культурны пласт 0,5-1 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI—XIV стст. Гарадзішча-3Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад в. Межава. Знаходзіцца ва ўрочышчы Чорная Гара. Пляцоўка амаль круглая, дыяметр — 40 м, вышыня — 16 м. Культурны пласт 0,3-0,4 м. У 1977 годзе выявіў М. С. Савіцкі. Датуецца VI—XIV стст. Гарадзішча-4Знаходзіцца за 2 км ад в. Межава каля былой в. Сопіна, на мысе правага берага ракі Змітраўка. Пляцоўка памерам 80х40 м, вышынёй 20 м. З боку поля ўмацавана 3 валамі вышынёй 2 м і 3 равамі глыбінёй 2 м. У 1977 годзе выявіў і даследаваў М. Г. Савіцкі. Культурны пласт адсутнічае. Ёсць меркаванне, што гэта было гарадзішча-сховішча. Датуецца VI—XIV стст. Гарадзішча-5Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад в. Межава каля былой в. Міхалёншчына. Пляцоўка дыяметрам 35х40 м, вышынёй 15 м, абкружана валам вышынёй 1,5 м і ровам глыбінёй 1 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI—XIV стст. Курганны могільнік6 насыпаў вышынёй да 1 м, дыяметрам да 12 м. У 1928 годзе выявіў І. Карандзей. У 1968 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia