Менструацыя

менструальны цыкл

Менструацыя (ад лац.: mensis — месяц), месячныя або рэгулы — частка менструальнага цыкла жаночага арганізма — адрыньванне функцыянальнага пласта эндаметрыя (слізістай абалонкі маткі), якое суправаджаецца крывацёкам.

Ад першага дня менструацыі пачынаецца адлік менструальнага цыкла.

Менструальны цыкл

Першая менструацыя (менархе) у жанчыны адбываецца ў 12-14 гадоў (у сярэднім; з роскідам ад 9-11 да 19-20 гадоў). Пасля першай менструацыі наступная можа быць праз 2 або 3 месяцы. З часам менструальны цыкл ўсталёўваецца і працягваецца 28 дзён, але працягласць цыкла ад 21 да 35 дзён таксама ёсць нармальнай — толькі ў 13 % усіх жанчын цыкл складае роўна 28 дзён. Сама менструацыя доўжыцца прыкладна 2-8 дзён.

Да палавога паспявання, у перыяд цяжарнасці і адразу пасля родаў, у менапаўзе менструацыя адсутнічае. Часам падчас кармлення грудзьмі менструацыя можа адсутнічаць нейкі час і на гэтым адсутнасці менструацыі пабудаваны такі метад засцярогі ад цяжарнасці як метад лактацыённай аменарэі.

Менструальная кроў

Тое, што менструальная кроў не згортваецца і мае больш цёмны колер, чым кроў, якая цыркулюе ў сасудах — гэта норма. Гэта тлумачыцца прысутнасцю ў менструальнай крыві набору ферментаў.

Эўфемізмы

У беларускай мове існавала пэўная колькасць эўфемізмаў, якімі жанчыны азначалі надыход менструацыі: прані́на[1], краскі, крові[2], (свае́) ча́сы[3], сходы[4], жаноцкае[5].

Адпаведна, надыход клімаксу азначаўся, як «свае ча́сы ўнікаюць», хварэць сваімі часамі[3].

Гл. таксама

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya