Месца (фільм)
«Ме́сца» або «У тым жа месцы» (англ.: The Place) — італьянскі драматычны фільм 2017 года рэжысёра Паала Джэнавезэ. У 2018 годзе фільм быў намінаваны ў 8 катэгорыях на нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід дзі Данатэла» і ў 5 катэгорыях на прэмію «Сярэбраная стужка». Гэта італьянская адаптацыя серыяла «Сталок у куце» (2010), які складаецца з двух сезонаў па пяць кароткіх серый у кожным. СюжэтДзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам спадзеючыся, што ён выканае іх патаемныя жаданні. Загадкавы мужчына можа ажыццявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану... У абмен на здзяйсненне мары кожнаму з гасцей прапануецца выканаць незвычайныя заданні. Чым цяжэйшае выкананне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы пайсці, каб атрымаць жаданае? Незнаёмец пастаянна паўтарае, што людзі могуць адмовіцца, але многія дзеля сваіх мар гатовыя пайсці на самыя жудасныя рэчы! І ці сапраўды выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы? Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia