Механізацыя

Механізацыя — працэс замяшчэння ручных сродкаў працы машынамі і механізмамі. Адзін з асноўных напрамкаў навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Адрозніваюць паняцці:

  • частковая механізацыя — асобныя аперацыі на ручной вытворчасці выконваюць машыны або механізмы;
  • комплексная механізацыя — ахоплівае ўвесь комплекс работ пры выкананні закончанага тэхналагічнага працэсу або стварэння пэўнага вырабу, пры гэтым работнік кіруе комплексам машын;
  • аўтаматызацыя — найвышэйшая ступень механізацыі вытворчасці, пры якой машыны кіруюць механізмамі, а высокакваліфікаваны работнік толькі наладжвае і кантралюе вытворчы працэс.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya