Механічная раўнавагаМеханічная раўнавага — стан механічнай сістэмы, у якім усе кропкі сістэмы знаходзяцца ў стане пакою o абранай сістэме адліку. Галіна фізікі, якая займаецца суадносінамі фізічных цел, якія знаходзяцца ў раўнавазе, называецца статыка. Віды раўнавагіПрывядзем прыклад для сістэмы з адной ступенню свабоды. У гэтым выпадку дастатковай умовай становішча раўнавагі будзе з’яўляцца наяўнасць лакальнага экстрэмуму ў доследнай кропцы. Як вядома, умовай лакальнага экстрэмуму дыферэнцаванай функцыі з’яўляецца роўнасць нулю яе першай вытворнай. Каб вызначыць, калі гэтая кропка з’яўляецца мінімумам або максімумам, неабходна прааналізаваць яе другую вытворную. Устойлівасць становішча раўнавагі характарызуецца наступнымі варыянтамі:
Няўстойлівая раўнавагаУ выпадку, калі другая вытворная <0, патэнцыяльная энергія сістэмы знаходзіцца ў стане лакальнага максімуму. гэта азначае, што становішча раўнавагі няўстойліва. Калі сістэма будзе зрушаная на невялікую адлегласць, то яна працягне свой рух за кошт сіл, якія дзейнічаюць на сістэму. Устойлівая раўнавагаДругая вытворная >0: патэнцыяльная энергія ў стане лакальнага мінімуму, становішча раўнавагі устойліва. Калі сістэму зрушыць на невялікую адлегласць, яна вернецца назад у стан раўнавагі. Раўнавага ўстойліва, калі цэнтр цяжару цела займае самае нізкае становішча ў параўнанні з усімі магчымымі суседнімі палажэннямі. Абыякавая раўнавагаДругая вытворная = 0: у гэтай вобласці энергія не вар’іруецца, а становішча раўнавагі з’яўляецца абыякавым. Калі сістэма будзе зрушаная на невялікую адлегласць, яна застанецца ў новым становішчы.
Умовы раўнавагіДзве ўмовы раўнавагі целаў фармулюцца наступным чынам:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia