Мечыслаў Контаўт
Мечыслаў Контаўт, або Уладзіслаў Контаўт (1908 — лістапад 1943 г.) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1] Жаўнер 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. БіяграфіяНарадзіўся ў 1908 годзе ў мястэчку Петрыкаў Мазырскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. Па бацьку паходзіў з невялікіх паноў Магілёўшчыны, а маці паходзіла з Мазырскага павета. Пасля савецкай акупацыі ў 1920 годзе Контаўты пакінулі Магілёўшчыну, уцяклі да Польшчы. Бацькі Мечыслава Контаўта (бацька памёр перад вайной) былі свядомыя сваёй прыналежнасці да беларускага народу, хоць і не ўдзельнічалі ў беларускім руху. Перад Другой сусветнай вайной жыў у Варшаве. Навучаўся ў Варшаўскай палітэхніцы. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцці, арганізоўваў беларускія тэатральныя пастаноўкі. У 1930-я пад арганізацыяй Беларускага Асветніцкага Таварыства ў Варшаве разам з Міхалам Вітушкай пэўны час быў кіраўніком студэнцкіх арганізацыяў, якія дзейнічалі ў Варшаўскай палітэхніцы: Гуртка віленчукоў і Гуртка Наваградчыны. Куратарам арганізацыяў быў Вацлаў Іваноўскі, студэнтам якога быў Мечыслаў Контаўт. Падчас Другой сусветнай вайны быў жаўнерам 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. Далучыўся да нелегальнай Беларускай незалежнай партыі. У 1941 годзе далучаецца да Беларускага камітэту ў Варшаве. Нейкі час быў заступнікам намесніка Беларусі (Nebenkommisar, якім быў Радаслаў Астроўскі), а потым стаў заступнікам акруговага камісара Мінскага. З канца 1941 года займаў пасаду старшыні Мінскага павету. Прымаў удзел у нацыянальным падполлі. У лістападзе 1943 года быў забіты савецкімі партызанамі напярэдадні ад’езду з сям’ёй у Варшаву. Апрача сына 6-7 год пакінуў старэнькую маці і жонку. ПамяцьЗ прычыны смерці Контаўта Ян Станкевіч надрукаваў некралог у газеце «Беларускі голас». У некралогу ён зазначыў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia