Мнемазіна
Мнемазіна, апалон чорны (Parnassius mnemosyne) — матыль з сямейства паруснікаў. АпісаннеМатылі сярэдніх памераў. Крылы ў размаху 55-60 мм, паўпразрыстыя. Агульны тон афарбоўкі крылаў белы, на верхавіне і вонкавым краі пярэдніх крылаў шэрае поле. На пярэдніх крылах па 2 чорныя плямы. Цела матыля і ўнутраныя краі задніх крылаў чорныя, значна апушаныя.
РаспаўсюджаннеПашырэнне: ад Пірэнеяў да Цэнтральнай Азіі. Часта трапляецца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе; у Беларусі дакладна вядома толькі некалькі месцаў знаходжання. Месцы пражывання строга абмежаваны. Звязаны з ростам кармавой расліны — чубаткі пустой (Corydalis cava). Насяляе лясныя паляны з квітучымі раслінамі, высечкі. Біялагічныя асаблівасціАселы від. За год дае адно пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Адкладваюць яйкі толькі на чубаткі. Вусені днём не кормяцца, хаваюцца пад лісцем або камянямі. Зімуюць маладыя вусені, якія яшчэ не выйшлі з яек. Ахова
Няздольнасць віду да міграцый уплывае на скарачэнне колькасці і поўнае вынішчэнне яго пры выкарыстанні ў гаспадарчых мэтах тых участкаў лесу, дзе ён жыве. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia