Беларусы Вялікабрытаніі святкуюць Дзяды на Лонданскіх могілках Святога Панкрата, 2019
Могілкі Святога Панкрата і Іслінгтана (англ.: St Pancras and Islington Cemetery) — могілкі ва Усходнім Фінчлі[en] (Паўночны[en]Лондан) з’яўляюцца месцам пахавання шэрагу вядомых беларускіх грамадскіх і рэлігійных дзеячаў і месцам памінання продкаў беларусамі Брытаніі.
Могілкі
Могілкі размешчаныя ў лонданскім раёне Барнет і з’яўляюцца адным з найвялікшых пахавальных месцаў Вялікабрытаніі. Могілкі прызнаныя гістарычнай адметнасцю «2-й ступені» у Рэестры Англійскай гістарычнай спадчыны. Могілкі былі заснаваны ў 1854 годзе і сталі першымі ў Лондане дзяржаўнымі могілкамі[2][3].
Магілы выбітных беларусаў
Сярод іншых на могілках Святога Панкрата пахаваныя:
Традыцыйна могілкі Святога Панкрата з’яўляюцца месцам, дзе беларусы Брытаніі збіраюцца на Дзяды, дзень памінання продкаў, каб «успомніць суродзічаў, якія воляю пакручастага лёсу спачываюць у розных кутках зямной кулі.»[4][6][7]