Мой лепшы сябар (фільм)«Мой лепшы сябар» (фр.: Mon meilleur ami) — французская камедыя, знятая рэжысёрам Патрысам Леконтам. Галоўныя ролі выканалі Даніэль Ацёй і Дані Бун. Сусветная прэм’ера адбылася 12 верасня 2006 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. СюжэтФрансуа — парыжскі паспяховы гандляр антыкварыятам сярэдніх гадоў, вядзе раскошны лад жыцця. Аднойчы за вячэрай ён распавядае гісторыю пра пахаванне, на якім яму нядаўна давялося прысутнічаць: развітацца з памерлым прыйшло ўсяго толькі некалькі чалавек. Гэтая гісторыя наводзіць калегаў Франсуа на здагадку, што на яго пахаванне ніхто не прыйдзе, бо ён ганарысты, эгаістычны, у яго няма сяброў. Франсуа запэўнівае прысутных, што мае шмат сяброў. Катрын, дзелавы партнёр Франсуа, кідае выклік: Франсуа неабходна прадставіць свайго лепшага сябра на працягу дзесяці дзён, інакш ён страціць сваю долю ў нядаўна набытай на аўкцыёне старадаўняй грэчаскай вазе. Нясмелыя спробы завязаць знаёмствы з мінакамі ні да чаго не прыводзяць. Франсуа вырашае наведаць старых знаёмых і сяброў дзяцінства, узяўшы для гэтага падарожжа па Парыжы таксі. Вадзіцелем таксі аказваецца таварыскі Бруно, аднак Франсуа забывае даведацца імя вадзіцеля. У ролях
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia