Монтэ-Тытана
Монтэ-Тытана (італ.: Monte Titano) — гара ў Апенінах, найвышэйшы пункт Сан-Марына, складзеная вапнякамі. Гара знаходзіцца на ўсход ад сталіцы краіны і дасягае 750 м над узроўнем мора. Монтэ-Тытана вядома тым, што згодна з легендай, менавіта стоячы на гэтай гары, Святы Марын 3 верасня 301 года вырашыў заснаваць першае пасяленне ў новай краіне. Сама гара мае тры вяршыні, на кожнай з якой пабудавана вежа — Гуаіта, Чэста і Мантале, якія ўваходзяць у комплекс Трох веж Сан-Марына. За 13 км ад Монтэ-Тытана знаходзіцца Адрыятычнае мора. Адміністрацыйна гара адносіцца да Борга-Маджорэ. Абароненая вобласцьЗ 2008 года Монтэ-Тытана было прысвоена званне сусветнай спадчыны, у тандэме з гістарычным цэнтрам Сан-Марына. Прычына надавання была ў тым, што камітэт вырашыў, што Монтэ-Тытана «сведчыць аб цэласнасці свабоднай рэспублікі з Сярэдніх вякоў».[2] Цікавыя факты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia