Моталь Абелевіч Блінчыкаў
Мо́таль Я́каўлевіч Блі́нчыкаў (партыйныя псеўданімы: Л. Якаўлеў, Абрам, Леў; 13 (25) сакавіка 1896, Краслава, Віцебская губерня, цяпер Латвія — 11 лістапада 1935) — дзеяч камуністычнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. БіяграфіяУ 1912—1915 гадах вёў работу ў прафсаюзах Віцебска, быў пад уплывам Бунда. У 1916—1917 гадах вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат, двойчы арыштоўваўся. З 1919 года ў Чырвонай Арміі, намеснік начальніка палітычнага аддзела 17-й дывізіі на Заходнім фронце[1]. Пасля другога абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР (31 ліпеня 1920) у Менску. З канца 1920 года намеснік народнага камісара працы Беларускай ССР. З лістапада 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, якая паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года апынулася ў складзе Польшчы. Займае пасаду сакратара Беластоцкага акруговага камітэта КПП. У 1922—1928 гадах зняволены ў польскай турме. У 1928—1935 гадах сябра Бюро ЦК КПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII (1935) кангрэса Камінтэрна[2]. Праводзіў заняткі ў Менскай школе КПЗБ. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia