Моўная норма
Мо́ўная но́рма — сукупнасць агульнаўжываных моўных сродкаў, абумоўленая гістарычна, а таксама правілы іх адбору і выкарыстання, якія прызнаюцца грамадствам найбольш прыдатнымі ў канкрэтны гістарычны перыяд. Норма з’яўляецца адной з істотных уласцівасцей мовы, якія забяспечваюць яе функцыянаванне і гістарычную пераемнасць за кошт уласцівай ёй устойлівасці, якая, у сваю чаргу, не выключае магчымай варыянтнасці моўных сродкаў і заўважнай гістарычнай зменлівасці, паколькі норма прызначаная, з аднаго боку, захоўваць маўленчыя традыцыі, а з іншага — задавальняць актуальным і зменлівым патрэбам грамадства[1]. Прыватным выпадкам моўнай нормы з’яўляецца літаратурная норма[2]. Моўная норма фіксуецца ў нарматыўных слоўніках і граматыках. Значную ролю ў распаўсюджанні і захаванні нормаў граюць мастацкая літаратура, тэатр, школьная адукацыя і СМІ[2]. Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы, абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін. Тыпы моўных нормаў
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia