Мсціслаў Уладзіміравіч
Мсціслаў Уладзіміравіч, у хрышчэнні Канстанцін, вядомы з мянушкамі Храбры і Удалы[1] (каля 983 — 1036, Чарнігаў) — князь тмутараканскі (з 988) і чарнігаўскі (з 1023). БіяграфіяСын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны. У 1016 годзе вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 годзе аб’явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзем. У 1023 годзе сабраў падуладных касогаў і хазараў і пайшоў на Кіеў, калі там не было князя Яраслава, але кіяўляне не прынялі Мсціслава. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва з войскамі Яраслава, у якой Мсціслаў перамог. Аднак Мсціслаў саступіў кіеўскае княжанне Яраславу, узамен на ўсходнюю ад Дняпра частку тагачаснай Русі. У 1031 годзе дапамог Яраславу захапіць Чэрвенскія гарады. Памёр у 1036 годзе, паводле іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, бо яму належаў Чарнігаў і ўся зямля севяранаў, якая была цэнтральнай у яго вялікіх уладаннях. Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia