Мужчына майго жыцця
«Мужчына майго жыцця» (фр.: Mon homme) — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, зняты ў 1996 годзе з удзелам Анук Грынбер і Жэрара Ланвена. Фільм быў прадстаўлены на 46-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі, дзе Грынберг атрымала «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшую жаночую ролю. СюжэтМары Абарт, паспяховая прастытутка, апантаная сваёй прафесіяй, падбірае на вуліцы бруднага валацугу і прыводзіць яго да сябе ў дом. Больш за тое, яна пакідае яго ў сябе і прапануе яму стаць яе сутэнёрам. Клопатамі Мары валацуга ператвараецца ў важнага дэндзі, які бессаромна эксплуатуе сваю выратавальніцу. Ён заводзіць сабе палюбоўніцу і спрабуе яе таксама вывесці на панэль. Бертран Бліе ў сваёй звычайнай сюррэалістычнай манеры даследуе вечныя праблемы ўзаемаадносін мужчын і жанчын, адлюстроўваючы іх у сваім фільме, як у крывым люстэрку. Межы рэальнасці нібы злёгку размытыя. Даведзеныя да абсурду сітуацыі — гэта горкая ўсмешка аўтара над «нязручнымі» тэмамі. У ролях
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia