Музей Плантэна-Марэцюса
Музей Плантэна-Марэцюса — музей у горадзе Антверпене з бібліятэкай і гістарычнымі друкарскімі экспанатамі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Заснавальнік друкарні — Крыстоф Плантэн, француз, які пераехаў у Бельгію, стаў вялікім друкаром і выдаўцом эпохі Рэнесансу і барока. Ён працаваў у Антверпене, які быў у той час адным з лідараў ранняга еўрапейскага кнігадрукавання і друкарскай справы. Пасля смерці Плантэна друкарня перайшла да яго зяця Яна Марэцюса. Сямейнае прадпрыемства прапрацавала да 1867 г. За шматгадовую гісторыю ў будынку была сабрана цэлая калекцыя старадаўняга друкарскага абсталявання. У друкарні захоўваюцца 2 самыя старыя друкарскія прэсы ў свеце, велізарная бібліятэка са знакамітым выданнем Бібліі на 5 мовах, багаты архіў і мноства твораў мастацтва, сярод каторых — карціны Рубенса. Музей Плантэна-Марэцюса мае не толькі архітэктурную каштоўнасць, але і з’яўляецца прыкладам дзейнасці еўрапейскага выдавецкага дома канца 16 ст., які існаваў на працягу эпохі барока і ў перыяд класіцызму. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia