Музей бурштыну (Калінінград)
Музе́й бурштыну знаходзіцца ў горадзе Калінінград. Адкрыўся ў 1979 годзе. Да мая 2003 года з’яўляўся філіялам Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта адзіны ў Расіі музей аднаго мінералу[2]. Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку (абарончай вежы «Дона»), адноўленай пасля вайны, і з’яўляецца часткай былога ўнутранага вальнага ўмацавання Кёнігсберга. ЭкспазіцыіЭкспазіцыя музея размяшчаецца ў 28 залах агульнай плошчай звыш тысячы квадратных метраў. Экспазіцыя ўключае некалькі раздзелаў:
У музеі сабраны ўнікальныя кавалкі балтыйскага самацвету (самародак вагай 4 кг 280 г — самы буйны ў калекцыі Музея бурштыну), а таксама больш за дзве тысячы мастацкіх вырабаў з яго, у тым ліку і фрагменты адноўленага Бурштынавага пакоя. У музеі маюцца дыярамы старажытнага «бурштынавага лесу» і кар’ера па здабычы бурштынаноснай «блакітнай зямлі», мноства кавалкаў (больш за тысячу)[3] бурштыну з інклюзамі мезазойскіх раслін і жывёл, у тым ліку яшчаркі. Адлюстраваны ўвесь спектр колераў бурштыну ад белага да чорнага. Выстаўлены таксама бурштынавыя вырабы IV—V стагоддзяў нашай эры, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі вобласці, працы нямецкіх майстроў, перададзеныя з Аружэйнай палаты. З 2003 года музей праводзіць конкурс вырабаў з бурштыну «Алатырь». ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia