Музей крапінскіх неандэртальцаў
![]() ![]() Музей крапінскіх неандэртальцаў (харв.: Muzej krapinskih neandertalaca), таксама Палеанталагічны музей — археалагічны музей, размешчаны ў харвацкім горадзе Крапіна, паблізу ад Заграба. У музеі прадстаўлены экспанаты старажытнай гісторыі чалавека, перш за ўсё, рэчы з жыцця неандэртальцаў, якія жылі тут 130 000 гадоў назад[1]. Крапінскія неандэртальцы практыкавалі канібалізм[2] і хварэлі на рак[3]. У 2010 годзе, пасля 10-гадовага будаўніцтва, быў адкрыты новы музей на 1200 кв. м, які лічыцца самым сучасным у Еўропе. З дапамогай аўдыёсістэмы можна праслухаць экскурсію на англійскай, харвацкай, нямецкай, французскай і італьянскай мовах. Музею належыць таксама месца раскопак, размешчанае непадалёк, дзе ў 1899 годзе былі знойдзены косці неандэртальцаў. Музей размешчаны ў парку, упрыгожаным скульптурнымі выявамі жывёл эпохі плейстацэну і першабытных людзей. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia