Мумія (фільм, 1932)
Мумія (англ.: The Mummy) — мастацкі фільм рэжысёра Карла Фройнда, адзін са знакамітых фільмаў жахаў студыі Universal пачатку 1930-х гадоў. Галоўныя ролі выканалі Барыс Карлофф і Зіта Йоханн. Прэм'ера фільма адбылася 22 снежня 1932 года. СюжэтУ 1921 годзе археалагічная экспедыцыя Брытанскага музея пад кіраўніцтвам сэра Джозэфа Уэмпла выяўляе ў Егіпце саркафаг з муміяй жраца Імхатэпа і закрытай скрыняй, на якой напісана папярэджанне пра праклён таму, хто адкрые яе. Каірскі лекар і містык доктар Мюлер угаворвае Уэмпла не ісці супраць старажытнай магіі. Ральф, малады асістэнт Уэмпла, адкрывае скрыню і паспявае перапісаць першыя фразы старажытнага папіруса Тота, якім, паводле падання, Ісіда ажывіла Асірыса. Прачытання нават часткі тэксту аказваецца дастаткова, каб Імхатэп ажыў, выкраў папірус і збег. Праклён спраўджваецца — убачыўшы ажылую мумію, Ральф вар'яцее… Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia