Мурашка-амазонка
Мурашка-амазонка (Polyergus rufescens) — від мурашак. АпісаннеРабочыя асобіны даўжынёй 5,5-6 мм, цела карычнева-чырвонае, з чорнымі адтапыранымі валаскамі. Мандыбулы шаблепадобныя. Самкі даўжынёй 8-9,5 мм, карычнявата-чырвоныя, самцы 6-7,5 мм, чорныя. ПашырэннеПашырэнне: Сярэдняя і Усходняя Еўропа, стэпавая зона Заходняй Сібіры. У Беларусі праходзіць паўночная мяжа арэала. Месцы пражывання: умерана вільготныя хвойныя і лісцевыя лясы. Мурашнікі робяць на ўзлесках, прасеках, разрэджаных участках лясных біятопаў. Пазбягаюць участкаў моцнага зацянення і зусім адкрытых месцаў. Асаблівасці біялогіі![]() Гняздо мурашак складаецца з 2 частак: надземнай (у пні, гнілым бервяне, аснове жывога падсыхаючага дрэва) і падземнай. Мурашка-амазонка з'яўляецца аблігатным сацыяльным паразітам — «рабаўладальнікам». У якасці «рабоў» выкарыстоўваюцца мурашкі Formica fusca. У паходах за кукалкамі гэтага віду ўдзельнічае да 2 тыс. мурашак-амазонак. Вылет крылатых асобін у сярэдзіне-канцы ліпеня. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia