Мухамед аль-Макрыф
Мухамед Юсуф аль-Макрыф (араб. محمد يوسف المقريف; нар. 1940) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік Лівійскай рэспублікі як старшыня Усеагульнага Нацыянальнага Кангрэса (з 9 жніўня 2012 года). Верагодны кандыдат на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта Лівіі. БіяграфіяНарадзіўся ў Бенгазі. У 1978—1980 гг. быў паслом Лівіі ў Індыі. У 1980 г. збег у Марока з-за негатыўнага стаўлення да дыктатуры Муамара Кадафі. У 1981 г. заснаваў «Нацыянальны фронт выратавання Лівіі», быў яго лідарам з 1982 па 2001 гг. Быў адным з арганізатараў няўдалага замаху на Кадафі 8 мая 1984 г. У сваю чаргу, агенты Кадафі тройчы спрабавалі забіць яго за мяжой. На працягу больш за 30 гадоў выгнання аль-Макрыф заклікаў да звяржэння рэжыму Кадафі і правядзення дэмакратычных рэформ. Падчас Грамадзянскай вайны зноў вярнуўся ў Лівію. У 2012 г. узначаліў «Нацыянальны фронт» (пераемнік НФСЛ). На ліпеньскіх выбарах ва Усеагульны нацыянальны кангрэс «Нацыянальны фронт» атрымаў 3 парламенцкія месцы. 9 жніўня 2012 аль-Макрыф быў абраны на пасаду старшыні ВНК (за яго прагаласавалі 113 з 200 дэлегатаў). ЗноскіСпасылкіАфіцыйны сайт Архівавана 4 мая 2019. |
Portal di Ensiklopedia Dunia