Мыйзакюла (станцыя)

Станцыя
Мыйзакюла
Леле — Мыйзакюла
Eesti Raudtee
Дата адкрыцця 1897[1]
Дата закрыцця 2000
Колькасць платформ 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мыйзакюла (эст.: Mõisaküla) — былая станцыя Эстонскай чыгункі ў павеце Пярнумаа. Знаходзілася ў горадзе Мыйзакюла на лініі Леле — Мыйзакюла, якая была часткай лініі Талін — Рыга.

Гісторыя

Станцыя была адкрыта ў 1897 годзе.

У 1975—1981 гадах замест вузкакалейкі была пабудавана шырокакалейная чыгунка Талін — Пярну — Рыга.

Пасажырскі рух далёкіх зносін спынены ў 1992 годзе, прыгарадны рух спынены пасля 31 студзеня 1996 года. Лінія цалкам закрыта да 2000 года[2]. У 2007 годзе лінія Пярну — Мыйзакюла была выдалена са спісу эстонскіх чыгуначных ліній, у наступным годзе рэйкі былі дэмантаваны. У якасці помніка былой чыгунцы захаваўся толькі невялікі ўчастак каляіны і пасажырскі вагон на іх.

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981
  2. ПЯРНУ — МЫЙЗАКЮЛА
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya