Мытная плошча (Львоў)
Мытная плошча — плошча ў Лычакіўскім раёне Львова (Украіна) побач з гістарычным цэнтрам. Агульная характарыстыкаПлошча невялікая, з бакамі каля 60-80 метраў. З’яўляецца важным транспартным вузлом, праз яе праходзіць большасць трамвайных маршрутаў горада, а таксама шмат гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Заходнюю частку плошчы перасякае вуліца Уладзіміра Віннічэнкі, у паўночнай частцы пачынаецца вуліца Лычакіўская, а ў паўднёва-ўсходняй — вуліца Паўла Рымляніна. Уздоўж заходняй часткі плошчы цягнуцца муры касцёла і кляштара бернардзінцаў з Глінянскай брамай, уздоўж усходняй часткі — касцёл кларысак з жылым корпусам. Сёння ў касцёле размешчаны музей сакральнай барочнай скульптуры, а ў жылым корпусе — паліграфічны каледж Украінскай акадэміі друкарства). У паўднёва-ўсходняй частцы плошчы размешчаны невялічкі сквер і фантан. Назва плошчы паходзіць ад таго, што з 1782 года ў памяшканнях манастыра размяшчалася аўстрыйская мытня. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia