Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Мы выйдзем шчыльнымі радамі — гімн Беларускай Народнай Рэспублікі, словы Краўцова Макара, музыка Уладзіміра Тэраўскага. ГісторыяВерш Макара Краўцова «Ваяцкі марш» апублікаваны 30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь», музыку гімна напісаў Уладзімір Тэраўскі. Як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі прыняты ў 1920 годзе, калі дзяржава дэ-факта ўжо не існавала, а яе кіраўніцтва знаходзілася ў выгнанні. У «Беларускім спеўніку» (1921)[1] Уладзіміра Тэраўскага радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» заменены на «Свабодны сцяг, штандарт чырвоны». Ноты выдання набіраліся раней, яно рыхтавалася ў 1920 годзе секцыяй Беларускай вайсковай камісіі, таму на загад цэнзараў згадку бел-чырвона-белы сцяга друкарня зафарбавала чорным. Гімнам актыўна карысталіся арганізацыі беларускай дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазіцыях. У 1991 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі, было прапанавана зрабіць «Ваяцкі марш» дзяржаўным гімнам, разам з аднаўленнем герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга як дзяржаўных сімвалаў. З публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін[2]. Сёння марш мае пэўную папулярнасць у асяродку беларускай дэмакратычнай апазіцыі і рэгулярна называецца сярод альтэрнатыў афіцыйнаму гімну Беларусі[3][4]. У 2020 годзе гімн увайшоў у патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хору[5]. Актыўна выкарыстоўваецца ў час пратэстаў 2020—2021 гадоў у Беларусі.
ТэкстПершапачатковы
ВарыяцыіМы выйдзем шчыльнымі радамі Хай аджыве закамянелы На бой! За шчасце і за волю Імя і сілу беларуса Браты, да шчасця мы падходзім: Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia