Мэйвілскі дзяржаўны ўніверсітэт
Мэйвілскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Mayville State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мэйвіл у штаце Паўночная Дакота, ЗША. Агульная характарыстыкаЗаснаваны як нармальная школа ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Паўночнай Дакоты ў 1889 годзе, вучэльня атрымала 12 000 га і была утворана ў адпаведнасці з рашэннем заканадаўчага сходу штата першага склікання. Заняткі пачаліся ў тым жа 1889 годзе. У 1926 годзе Дзяржаўны савет па вышэйшай адукацыі дазволіў вучэльне надаваць ступені бакалаўра ў галіне адукацыі. Такім чынам нармальная школа стала дзяржаўным педагагічным каледжам, прапануючы чатырохгадовыя праграмы навучання. У 1961 годзе каледжам была адкрыта першая непедагагічная ступень бакалаўра. 1973 і 1982 гадах каледж заснаваў праграмы па бізнес-адміністраванню і камп'ютарным навукам. Цяперашняя назва вучэльні была зацверджана заканадаўчым сходам штата ў 1987 годзе. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia