Мэнскі ўніверсітэт
Мэнскі ўніверсітэт (англ.: University of Maine) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арона ў штаце Мэн, ЗША. Універсітэт з’яўляецца найбуйнейшай навучальнай установай штата. Установа была заснавана ў адпаведнасці з так званым «Законам Морыла», падпісаным прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам у 1862 годзе. Адкрылася яна ў 1865 годзе як каледж сельскай гаспадаркі і механікі, які змяніў сваю назву на сучасную ў 1897 годзе. Размешчаны на востраве паміж рэкамі, універсітэт з’яўляецца адзіным універсітэтам у ЗША (акрамя Гавайскага ўніверсітэта), які размяшчаецца на востраве. Кампус універсітэта мае 37 навучальных карпусоў, 30 адміністрацыйных карпусоў, 18 інтэрнатаў, 18 спецыяльных лабараторый, 10 спартыўных збудаванняў, 5 музеяў, 3 сталовыя, 2 крамы, студэнцкі саюз, кафэ, паб, рэкрэацыйны і фітнес-цэнтр і інш. Знакамітыя выпускнікіГл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia