Мэрылендскі ўніверсітэт Глабальны кампус
Мэрылендскі ўніверсітэт Глабальны кампус (англ.: University of Maryland Global Campus) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Адэлфі у Мэрылендзе, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт прапануе онлайн, гібрыднае і вочнае навучанне ў адукацыйных цэнтрах у сталічным рэгіёне Вашынгтон-Балтымар. Ён з'яўляецца буйнейшым дзяржаўным інтэрнэт-універсітэтам у ЗША. Універсітэт прапануе 125 акадэмічных праграм у анлайнавых, гібрыдных і вочных фарматах, уключаючы ступені бакалаўра, магістра і доктара. Вучэльня паўстала з вячэрняй праграмы для дарослых Мэрылендскага ўніверсітэта, якая пачалася ў 1920-х гадах. У 1947 годзе быў створаны Каледж спецыяльных і дадатковых студый. У 1959 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам Мэрылендскага ўніверсітэта. У 1970 годзе ён стаў незалежнай установай адукацыі. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia