Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага
Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага (англ.: University of Maryland Eastern Shore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынсэс-Эн ў Мэрылендзе, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Сёння ва ўніверсітэце навучаецца 77% афраамерыканцаў, 8% "белых" і 5% прадстаўнікоў дзвюх або больш рас. Універсітэт быў адкрыты 13 верасня 1886 года пад эгідай канферэнцыі метадысцкай епіскапальнай царквы. Праз 50 гадоў пасля адкрыцця школа афіцыйна перайшла з-пад кантролю царквы ў дзяржаўную ўласнасць. Сёння ўніверсітэт прапануе навучанне па 37 напрамках бакалаўрыяту, а таксама па 15 праграмах атрымання ступені магістра і васьмі праграмах атрымання ступені доктара. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia