Мядзведзіца (прыток Дона)
Мядзве́дзіца (руск.: Медве́дица)[1] — рака ў Саратаўскай і Валгаградскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон. Даўжыня ракі 745 км, плошча вадазборнага басейна 34 700 км². Сярэдні расход вады каля станіцы Арчэдзінская складае 69[2] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 2,178[2] км³/год. Мядзведзіца бярэ пачатак у Саратаўскай вобласці з двух ручаёў, у вёсцы Старыя Бурасы. Працякае пераважна па Прыволжскім узвышшы[1]. Прыкладна за 30 км ад вытоку знаходзіцца вялікае вадасховішча для сельскагаспадарчых патрэб (прыкладна 1 кіламетр шырынёй (каля плаціны) і 5—7 кіламетраў даўжынёй). Першы буйны населены пункт — горад Пятроўск. Іншымі гарадамі, размешчанымі на рацэ, з’яўляюцца Аткарск (Саратаўская вобласць), Жырноўск (Валгаградская вобласць) і Міхайлаўка. На рацэ ў сяле Фамёнкава пабудавана малая ГЭС. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia