Мядзельская кафля

Мядзельская кафля — архітэктурна-дэкаратыўная кераміка сярэдзіны — 2-й паловы 16 ст. з г. Мядзел. Мясцовыя майстры выраблялі тэракотавую і паліваную кафлю (найчасцей ужывалі карычневую, зялёную, празрыстую паліву і белую эмаль). Найбольш раннія — каробчатыя кафлі, якія адціскалі ў драўляных або гліняных формах, мелі заглыбленую вонкавую пласціну з квадратнай высокай рамкай па краі і высокую румпу. Выраблялі таксама паліхромныя паясныя, карнізныя кафлі, «каронкі», «гарадкі», дэкараваныя рэльефным геаметрычным арнаментам, сюжэтнымі кампазіцыямі на рэлігійную тэматыку, з выявамі чалавека, міфалагічных істот і інш.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya