Мядзінінскае ўзвышша
Мядзінінскае ўзвышша[1] (літ.: Medininkų aukštuma) — заходняя частка Ашмянскага ўзвышша, геамарфалагічны падраён на тэрыторыі Літвы. Найвышэйшыя пункты: Аўкштояс (293,8 м, самы высокі пункт Літвы), Юазапіне (293,6 м). На поўначы, на мяжы з Беларуссю ляжыць Буйвідзкае ўзвышша (літ.: Buivydžių aukštuma), яго самы высокі пункт мае абсалютную адзнаку 302 м (ці 301 м) і знаходзіцца ў Астравецкім раёне Беларусі. Узвышша сфарміравалася ў час сожскага зледзянення, як лёдападзельны масіў, што раздзяляў Вілейскую і Мяркіскую ледавіковыя лопасці. Пазней тэрыторыя апынуася ва ўскраіннай зоне паазерскага ледавіковага покрыва, на схілах і падножжах масіва ў выніку актыўнай дзейнасці ледавіковых языкоў узніклі лускавата-насоўныя і складкаватыя формы. Так з’явілася сістэма невялікіх марэнных масіваў, дробных град і ўзгоркаў, што вызначае сучаснае аблічча мясцовасці. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia