Міжзорнае паглынанне

Міжзо́рнае паглына́нне — аслабленне святла пры праходжанні ў міжзорным асяроддзі.

Абумоўлена рассеяннем і паглынаннем святла пылавымі часціцамі і ў бачнай вобласці спектра залежыць ад даўжыні хвалі λ прыкладна як 1/λ.

Важная ўласцівасць міжзорнага паглынання — яго выбіральнасць (залежнасць паглынання ад даўжыні хвалі святла — паглынанне павялічваецца к сіняй частцы спектра). Таму далёкія зоркі выглядаюць чырванейшымі.

Пылавая матэрыя размеркавана нераўнамерна: канцэнтруецца к плоскасці Галактыкі і асабліва к яе спіральным рукавам. У галактычнай плоскасці міжзорнае паглынанне рознае ў розных напрамках і мяняецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх зорных велічынь ад адлегласці ў 1 кпс.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya