Міжмор’е![]() «Міжмо́рʼе» (польск.: Międzymorze) — праект канфедэратыўнай дзяржавы, якая б абʼяднала Польшчу, Украіну, Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію, Малдову, Венгрыю, Румынію, Югаславію, Чэхаславакію, а таксама, магчыма, Фінляндыю, высунуты Юзэфам Пілсудскім пасля Першай сусветнай вайны. Гэта канфедэрацыя павінна была распрасцерціся ад Чорнага мора да Балтыйскага, адсюль і назва. Праектаваная канфедэрацыя мусіла адраджаць шматнацыянальную і шматкультурную традыцыю былой Рэчы Паспалітай. Пілсудскі лічыў, што яе аднаўленне дазволіць пазбегнуць дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дамінавання Германіі ці Расіі. Ідэю апратэставалі СССР і ўсе заходнія дзяржавы, за выключэннем Францыі. На працягу двух дзесяцігоддзяў пасля краху ідэі Міжморʼя ўсе дзяржавы, якія павінны былі ўвайсці ў канфедэрацыю, апынуліся ў зоне ўплыву СССР. Праблемы і супярэчынасціІнспірацыяй праекта была ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай, аднак план Пілсудскага сутыкнуўся з супраціўленнем як за мяжой, так і ўнутры краіны. Украінскія, беларускія і літоўскія нацыяналісты баяліся, што ў абʼяднанай дзяржаве непалякі (а асабліва некатолікі) апынуцца ў стане грамадзян другога гатунку. У самой Польшчы таксама было шмат прыхільнікаў стварэння чыста польскай нацыянальнай дзяржавы. Поспех і паразаУсё ж Польшчы ўдалося шляхам вайны заняць Заходнюю Украіну і Беларусь, а таксама частку сучаснай Літвы (гл. Польска-савецкая вайна 1919—1921 гадоў). У выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў 1939 годзе гэтыя тэрыторыі перайшлі да СССР і былі размеркаваны паміж УССР, БССР і Літоўскай Рэспублікай. Ідэя Міжморʼя ў цяперашні часПасля распаду СССР ідэя Міжморʼя і ў прыватнасці адраджэння Рэчы Паспалітай зноў узнікла ў некаторых палітычных асяродках Усходняй Еўропы. Беларускі народны фронт і Народны рух Украіны пад канец 80-х і напачатку 90-х гадоў актыўна распрацоўвалі ідэю Балта-Чарнаморскай Садружнасці (БЧС)[1]. У цяперашні час гэтая ідэя падтрымліваецца ўкраінскай партыяй «Свабода»[2]. У Польшчы ідэі стварэння Міжморʼя, а таксама адраджэння былой Рэчы Паспалітай шырока распаўсюджаны, у тым ліку сярод палітычнага кіраўніцтва. Гэты факт неаднаразова адзначаўся ў друку[3][4][5][6] [7][8][9][10][11] [12][13][14][15]. Напачатку 2010 года зʼявіўся шматмоўны праект Новая Рэчь Паспалітая Архівавана 8 лістапада 2018., прысвечаны адраджэнню Рэчы Паспалітай, у якую могуць увайсці Беларусь, Латвія, Літва, Польшча, Украіна. Гэты праект быў раскрытыкаваны ў Беларускай ваеннай газеце[16]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia