Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (англ.: International Trade Union Confederation) — міжнародная прафсаюзная арганізацыя. Канфедэрацыя была заснавана ў 2006 годзе на ўстаноўчым кангрэсе ў Вене. У наступстве МКП правяла яшчэ тры кангрэса: у Ванкуверы ў 2010 годзе, у Берліне ў 2014 годзе і ў Капенгагене ў 2018 годзе. Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў аб’ядноўвае ў сабе 332 прафсаюза з 163 краін свету. Найбуйнейшымі прафсаюзамі, якія ўваходзяць у МКП, з’яўляюцца Індыйскі нацыянальны кангрэс прафсаюзаў (34 мільёны сябраў), Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі (20 мільёнаў сябраў) і Амерыканская федэрацыя працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў (8 мільёнаў сябраў). Беларускія прафсаюзы ў МКП прадстаўленыя Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.[4] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia