Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці
Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці (англ.: International Ladies Garment Workers Union (ILGWU)) — амерыканскі прафсаюз, які аб’ядноўваў работнікаў вытворчасці жаночага адзення і быў адным з першых прафсаюзаў, у склад якога ўваходзілі пераважна жанчыны. Важную ролю ў развіцці прафсаюза адыграў ураджэнец Беларусі Давід Ісаак Дубінскі. Пры прэзідэнцтве Дубінскага ў прафсаюзе, быў заключаны першы пакт у швейнай прамысловасці аб 35-гадзінным рабочым тыдні, створаны першы фінансуемы працадаўцам фонд водпускаў рабочых, фонды аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння і пенсійныя фонды[1][2]. Прафсаюз завяршыў сваю дзейнасць у 1995 годзе, аб’яднаўшыся з прафсаюзам рабочых швейнай і тэкстыльнай прамысловасці ў новую арганізацыю - UNITE, якая ў 2004 годзе аб’ядналася з прафсаюзам работнікаў гасцініц і рэстаранаў і ўтварыла UNITE HERE[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia